Работнікам завода "Сарыя Бія-Індастрыс" у Бярозаўскім раёне забаранілі агучваць свае заробкі. Ад супрацоўнікаў замежнага прадпрыемства адміністрацыя патрабуе падпісаць адпаведную распіску.
Адзін з работнікаў прыслаў у рэдакцыю копію шаблона распіскі. У ёй працадаўца спасылаецца на тое, што "заробак з’яўляецца прадметам камерцыйнай таямніцы", якую нельга агучваць без дазволу наймальніка.
Работнік "Сарыі Бія-Індастрыс" мяркуе, што "дырэктар нічога не прыдумаў, каб пазбегнуць надакучлівых пытанняў наконт заробку і яго павышэння, як увогуле забараніць гэтую тэму для абмеркавання пад страхам быць пакараным і ў далейшым — звольненым". І дадае, што заробак на прадпрыемстве — не самы вялікі па раёне.
Адміністрацыя такі крок тлумачыць па-свойму — "у мэтах выключэння распаўсюджвання чутак і плётак, а таксама нармалізацыі абстаноўкі ў калектыве".
Юрысты такую распіску называюць незаконнай. І адзначаюць, што паводле пастановы Савета міністраў ад 6 лістапада 1992 № 670, камерцыйную таямніцу не могуць складаць звесткі пра колькасць і склад работнікаў, іх заробкі.
І нельга чалавека прымусіць падпісаць такі дакумент.
"Сарыя Бія-Індастрыс" — замежнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства. Асноўная дзейнасць — збор адкідаў жывёльнага паходжання; перапрацоўка іх для вытворчасці кармавой мяса-касцявой мукі і тлушчу жывёльнага тэхнічнага і кармавога.
Добро пожаловать в реальность!