Экономика

Касір у абменніку чакае падаражання долара да 15 тысяч, а іпэшнікі — да 12

Экономика Еврорадио
0
Еўрарадыё сабрала валютныя прагнозы мінчан і параўнала з абяцаннямі эканамістаў і Нацбанка.
 
Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова абяцае, што долар да Новага года не вырасце вышэй за 9 тысяч.
 
“Курс, зразумела, будзе плаваць, але мы не разлічваем, што ён можа пачаць рэзка расці”, — заяўляе старшыня Нацбанка.
 
З ёй пагаджаецца Любоў Усцяпірава, якая просіць міласціну ў пераходзе непадалёк ад кабінета Ермаковай. Долар не вырасце больш як да 9 тысяч, упэўнівае яна. Бо ў Беларусі стабільная эканоміка.
 
“Думаю, не вышэй за 9 тысяч рублёў. У нас эканоміка стабільная. Раней было шмат людзей ля абменніка [у пераходзе ёсць абменны пункт "Беларусбанка". — заўв. Еўрарадыё, а цяпер вельмі мала”, — прагназуе жанчына.
 
На рынку "Дынама" прадпрымальніца гандлюе курткамі. Яе валютны прагноз — 12 тысяч за долар.
 
“Складана прагназаваць, цяпер ужо крышачку падняўся. Па тым, як усё расце ў коштах, — хутка скокне, бо задоўга яго стрымлівалі”, — разважае Марына.
 
Яе сусед  гандлюе спартовымі касцюмамі. Ён верыць Нацбанку. “Долар не скокне вышэй за 9 тысяч”, — прагназуе прадпрымальнік.
 
У абменніку “Белаграпрамбанка” па долары ніхто не стаіць. Сімпатычная маладая касірка сумуе і дзеліцца з Еўрарадыё сваімі чаканнямі.
 
“Мне падаецца, будзе 15-16 тысяч рублёў. Дакладна не ведаю, але мне так падаецца”, - гаворыць дзяўчына.
 
Студэнткі фізічнага факультэта БДУ Наталля і Вольга больш, чым пра курс долара, думаюць пра пятнічны вечар, але ўсё ж чакаюць падаражання да 9,5 тысяч рублёў.
 
“Ён расце ўвесь час і будзе вышэй за 9 тысяч дакладна, можа нават 9,5 да Новага года”, — мяркуе Вольга.
 
“Падарунку” пад Новы год чакаюць і ў агенцтве нерухомасці “Квадратны метр”: курс вырасце да 9,5 тысяч рублёў.
 
“Мусіць змяніцца. Мяркую, гэта будзе да Новага года яшчэ, у раёне 9 – 9,5 тысяч рублёў”, - адказваюць у агенцтве.
 
Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў спадзяецца, што курс у Новы год не скокне вышэй за 9 тысяч. Хаця і не выключае абвалу рубля.
 
Віталь Радзівонаў: “Пэўна,людзі звыкліся, што пасля Новага года адбываецца абвал рубля. Але я лічу, што курс у абменніку будзе не вышэй за 9 тысяч”.
 
З футбалістам пагаджаецца і эканаміст Дзмітрый Крук. Долар не вырасце больш за 8900, бо Нацбанк будзе стрымліваць курс.
 
Дзмітрый Крук: “У бліжэйшыя месяцы курс не зменіцца. Нацбанк занепакоены негатыўнымі чаканнямі насельніцтва. Таму робіць захады, каб стрымаць негатыўную тэндэнцыю на рынку — падвышае стаўку па крэдытах, якія дае банкам”.
 
Чый прагноз акажацца дакладным, мы даведаемся ў бліжэйшыя месяцы!
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: валюта
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Минчанка подарила варежки замерзшему прохожему, а он обокрал ее
В мире
“В России должны были взорвать что-нибудь”. Сценарий несостоявшейся провокации в Польше
В мире
В Польше объяснили, почему истребитель НАТО не сбил ракету РФ
Общество
Немецкая армия впервые испытала дроны-камикадзе в Литве. Учения прошли на полигоне рядом с границей Беларуси
Общество
Зима берет свое: мокрый снег, гололед и до минус 7. Прогноз на последнюю неделю ноября
В мире
Пастухов: Третий Рим против Четвертого Рима
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" в драматичном матче проиграло "Ислочи"
Спорт
Футбол. Высшая лига. После поражения от "Гомеля" БАТЭ спасет от вылета только чудо
Политика
«Он кокетничает и торгуется»: что стоит за словами Рыженкова о возвращении калия в балтийские порты
Политика
Что не так со стратегией Офиса Тихановской? Мнение экспертов
ВСЕ НОВОСТИ