Экономика

Прапановы арэнды жылля ў Мінску падаюць, кошты растуць

Канец кастрычніка, іншагароднія студэнты ўжо рассяліліся, а зняць кватэру ў Мінску па-ранейшаму складана. Прапановаў практычна няма, і кошты адпаведна ўзняліся ўгору. Чаму ў беларускй сталіцы ўзнік дэфіцыт арэнднага жылля і калі спыніцца рост коштаў на яго.

Аднапакаёвак здаюць у чатыры разы менш

— Аб’ём прапановаў на рынку арэнды жылля ў сталіцы працягвае змяншацца са жніўня. Адной з прычынаў гэтага стала пагроза прэзідэнта канфіскоўваць кватэр ы, пабудаваныя за льготныя крэдыты . Я думаю, людзі проста напалохаліся і, пакуль сітуацыя не высветліцца , вырашылі пачакаць, — тлумачыць адмысловец агенцтва нерухомасці «Роял Сити» Арцём Сахарэвіч.

Н агадаем, што н а пачатку верасня кіраўнік дзяржавы з агадаў праверыць, якім чынам выкарыстоўваецца жытло, пабудаванае на ільготных умовах і, калі яно здаецца ў арэнду, адабраць яго ва ўласнікаў.

Колькасць прапановаў арэнды ў параўнанні з ліпенем зменшылася ўдвая. А «бюджэтных кватэраў», якія найбольш запатрабаваныя — аднапакаёвак за 200-250 долараў — дык і ўвогуле сталі здаваць ў чатыры разы менш .

— Зараз маладыя сем’і стаяць у чэргах за кватэрамі нават па 300 долараў і вышэй. Бо вельмі складана знайсці прыстойн ае жыллё , непадалёк ад цэнтру, — кажа Арцём Сахарэвіч.

З тым, што заява прэзідэнта стала асноўным чыннікам у змяньшэнні прапаноў арэнднага жытла, згоны і эканаміст Алесь Сянкевіч. Ён называе і яшчэ адн у прычыну :

— Даходы насельніцтва вярнуліся амаль на дакрызісны ўзровень, уладальнікі жылля ведаюць пра гэта і ўздымаюць кошты, каб кампенсаваць страты, якія яны панеслі цягам крызісу.

Да таго ж кватэр ў Мінску проста не хапае.

— Попыт на жы ллё расце значна хутчэй, чым колькасць кватэр на рынку арэнд ы , — мяркуе Арцём Сахарэвіч. — Гэта не праблема аднаго дня. Нічога рэзка не змянялася, але дэфіцыт абвастраецца . Як сведчыць вопыт мінулых гадоў, у наступным будзе падобная сітуацыя, калі не горш. У лепшым выпадку, застанецца на цяпершнім узроўні.

Ці дагоніць Мінск суседнія сталіцы па коштах арэнднага жылля?

Як павялічваюцца тэмпы прыросту насельніцтва

Мінску , паказвае апошні перапіс. Калі ў 2005-м у сталіцу з рэгіёнаў Беларусі перабраліся 10 049 чалавек і толькі 817 замежнікаў, то ў 2009-м гэтыя лічбы павялічыліся ў два і тры разы адпаведна, паказчык унутранай міграцыі склаў 19 694 чалавекі, знешняй — 2 738 чалавек. Хоць адмыслоўцы і спадзяюцца, што ў лістападзе кошты арэнды жылля стабілізуюцца , але ці ёсць мяжа, да якой яны могуць расці? Алесь Сянкевіч мяркуе, што яна можа зраўняцца з коштам суседніх сталіц, да прыкладу, Кіева:

— Бо ў Менск людзі едуць, каб адшукаць больш грашовую працу . Д зеля гэтага яны гатовыя значную частку ахвяраваць за жыллё, зменьшыўшы выдаткі на транспарт, харчаванне. Бо альтэрнатывы толькі дзве. Альбо паехаць за мяжу, а гэта хутчэй за ўсё Расія і там іншыя выдаткі. Альбо заставацца тут і працаваць практычна на жыллё. Бо ў правінцыі працы няшмат, а тая, што ёсць, не надта прыбытковая для людзей.

Хто абсалютна выйграе ў сітуацыі, дык гэта гарадскі бюджэт. Падаткі, якія былі сплочаныя арэндадаўцамі за першы квартал бягучага году, склалі 6,2 млрд рублёў. Пасля таго, як у красавіку падатак быў ўзняты з 35-70 тыс. рублёў у залежнасці ад характэрыстык кватэры да 75-100 тысяч рублёў , прыбытак у бюджэт мусіць скласці яшчэ каля 28 млрд. рублёў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ