Экономика

Банкі задыхаюцца ад дэфіцыту рублёў, стаўкі міжбанку б'юць усе рэкорды

Экономика Наша Ніва
0

У панядзелак сярэднеўзважаная стаўка па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах вырасла да 62% гадавых.

”Жорсткая манетарная палітыка Нацбанка прывяла да скачка ставак па крэдытах.

У сувязі з пікам падатковых выплат у панядзелак 22 кастрычніка сярэднеўзважаная стаўка АФН па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах (МБК) вырасла на 6,11% працэнтных пункта да 62,27% гадавых пры мінімальнай стаўцы 52%, максімальнай — 70% гадавых, паведамляе Агенцтва фінансавых навін.

”Учора кіраўніца Нацыянальнага банка Надзея Ермакова паведаміла, што апошнія тры гандлёвыя сесіі на БВФБ Нацбанк купляў валюту. Банкі актыўна прадавалі яе, каб папоўніць дэфіцыт рублёвай масы.

Аднак гэтых аб’ёмаў відавочна аказалася замала для задавальнення попыту на рублёвую ліквіднасць. Дзяржбанкі працягваюць прасіць рублёвай падтрымкі ад Нацбанка. Між тым Нацбанк баіцца, што выдзеленыя рэсурсы ўрэшце пойдуць на куплю валюты, што выкліча ціск на курс.

”Агулам беручы, такая нервознасць на фінансавым рынку сведчыць, што дэвальвацыйныя і інфляцыйныя чаканні застаюцца высокімі, пакуль захоўваецца няяснасць з рэжымам паставак нафты ў Беларусь у2013-м— асноўнай крыніцы валютных даходаў краіны.

Сам факт такой стаўкі — большай за 50% — адлюстроўвае ацэнкі бізнэсам і фінансістамі магчымасці падзення рубля.

”Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы з кіраўніцай Нацбанка завяраў, што курс нацыянальнай валюты ўдасца ўтрымаць і дэвальвацыйны правал 2011 года не паўторыцца.

«Зусім нядаўна мы канстатавалі факт, што нам удалося ў нейкай ступені пераламаць хоць невялікія, але негатыўныя тэндэнцыі на валютным рынку, звязаныя перш за ўсё з чуткамі і палітыкай».

”Аднак выбраныя ім далей словы прагучалі досыць двухсэнсоўна: «Мы павінны свята прытрымлівацца таго курсу, які мы пазначылі і абвясцілі народу.

Калі Нацыянальны банк абвяшчае такую палітыку, то яе трэба і трымацца». Рэч у тым, што афіцыйна Нацбанк дэклараваў, што курс будзе вызначацца строга на рынкавых прынцыпах, у залежнасці ад попыту і прапановы.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Минчанка подарила варежки замерзшему прохожему, а он обокрал ее
В мире
“В России должны были взорвать что-нибудь”. Сценарий несостоявшейся провокации в Польше
В мире
В Польше объяснили, почему истребитель НАТО не сбил ракету РФ
Общество
Немецкая армия впервые испытала дроны-камикадзе в Литве. Учения прошли на полигоне рядом с границей Беларуси
Общество
Зима берет свое: мокрый снег, гололед и до минус 7. Прогноз на последнюю неделю ноября
В мире
Пастухов: Третий Рим против Четвертого Рима
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" в драматичном матче проиграло "Ислочи"
Спорт
Футбол. Высшая лига. После поражения от "Гомеля" БАТЭ спасет от вылета только чудо
Политика
«Он кокетничает и торгуется»: что стоит за словами Рыженкова о возвращении калия в балтийские порты
Политика
Что не так со стратегией Офиса Тихановской? Мнение экспертов
ВСЕ НОВОСТИ