Некаторыя беларускія банкі часова спынілі рублёвае крэдытаванне прадпрыемстваў. Гэты факт прызнала старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
Паводле яе слоў, недахоп рублёвых сродкаў цяпер адчуваюць "Белаграпрамбанк" і "Белінвестбанк". Сёння менавіта ў іх найбольшы недахоп ліквіднасці. Пры гэтым Ермакова паведаміла, што Нацбанк падтрымлівае гэтыя банкі, каб яны маглі ажыццяўляць бягучыя плацяжы, але патрабуе не накіроўваць гэтую падтрымку на крэдытаванне.
Сярод прычын такога становішча банкаў Ермакова назвала іх актыўны ўдзел у фінансаванні дзяржаўных праграм, выдзяленне значных сродкаў на біржу для куплі валюты, актыўную кампанію прадпрыемстваў па датэрміновым пагашэнні крэдытаў.
Ермакова лічыць, што сітуацыя стабілізуецца пасля 14 кастрычніка, калі завершыцца фарміраванне банкамі фонду абавязковых рэзерваў.
Пра тое, што банкі спынілі выдачу крэдытаў учора на пасяджэнні Савета рэспублікі заявіла дырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка. Прычым, яна заявила, што крэдыт не дае таксама самы буйны банк краіны -- "Беларусбанк". Пра тое, што адбываецца, яна запыталася ў міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, які прысутнічаў на пасяджэнні верхняй палаты парламента.
Аднак міністр не абнадзеіў: «Ні рубля дадаткова на падтрымку ліквіднасці банкаў урад не мае намеру ўносіць».
Ён патлумачыў, што ўрад за першыя 9 месяцаў года выдаткаваў 6,7 з 7 трыльёнаў грошай, прызначаных на падтрымку вытворцаў і больш выдзеліць проста не мае права, бо мае абавязкі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.
Калі сітуацыя не зменіцца, то адсутнасць сродкаў проста паралізуе эканоміку. Бо не сакрэт, што большасць беларускіх прадпрыемстваў бяруць крэдыты ў банках не толькі на інвестпраграмы, але нават на выдачу заробкаў.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter