Большасць з іх пераехалі на заробкі ў Расію. Прычым, гэта толькі афіцыйная лічба, якая прагучала на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў галіне. Чыноўнікі спрабуюць знайсці выйсце з сітуацыі, якая склалася, але разумеюць, што прыцягнуць спецыялістаў могуць толькі годныя зарплаты.
І 16 500 — гэта толькі ў адной вобласці і адной галіне эканомікі. Агульная ж лічба адыходнікаў складае ў краіне сотні тысяч чалавек.
Людзі не хочуць ехаць у Расію, бо там іх таварышы дзясяткамі гінуць ад дрэннай бяспекі на аб’екце і злачынных нападаў, але не маюць выхаду: на 300-даляравыя заробкі пры сённяшнім узроўні цэнаў вельмі цяжка пражыць сем’ям, у якім ёсць дзеці. А што гаварыць пра сем’і, дзе некалькі дзяцей ці ёсць хворыя людзі.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter