БЛОGНОТ

Ці можна закахацца ў мову, якая не з’яўляецца для цябе роднай?

Можна. Такіх прыкладаў мноства, я распавяду сваю гісторыю.

БЛОGНОТ ex-press.by
0

Пачыналася гэта не вельмі прыгожа, нават жорстка.

Калі мне было 12, я пераехала жыць у Беларусь. Упершыню пачула беларускую мову, дзівілася, чаму людзі ў асноўным размаўляюць гэтак жа, як у Расіі. Яшчэ дзіўна было тое, што настаўніца не надта падтрымлівала маю прагу вучыць мову. З касты «выдатніцы» я рэзка апынулася ў касце «сярэдзіна». Мяне гэта напружвала, я намагалася зразумець мову, але без падмурку было цяжка. Не атрымлівалася вымаўляць некаторыя гукі, так што з мяне смяяліся аднакласнікі. Непрыемны момант, шчыра кажучы.

Nw5kbnea qo

Вось адзін момант асабліва часта прыгадваецца. Я добра вывучыла верш, добра яго прычытала, але гук «ў» я прачытала, як простае «у». Я не ведала, у чым адрозненне фрыкатыўнага і выбухнога «г». Карацей, атрымала 7 балаў з 10. Гэта быў жах. Я плакала і не разумела, чаму ўсё так несправядліва. Зараз разумею, што гэта сапраўды была не дробязь, а вялікая праблема, на жаль, з якой настаўніцы нічога не рабілі. Было цяжка вучыць мову. Я намагалася, і за 5 гадоў мае 6-7 у дзённіку пераўтварыліся ў 9 і 10. Імгненне і прага дапамаглі, а можа быць барацьба з неаб’ектыўнасцю.

Беларуская мова на працягу жыцця крочыць побач са мной. Цяпер я магу назваць яе роднай, я яе палюбіла, нават зараз у сацыяльных сетках выкарыстоўваю толькі яе.

У інтэрнаце, калі вучылася ў Мінскім абласным ліцэі, жыла з цудоўнай беларускамоўнай дзяўчынай. З моманту знаёмства прайшло 10 гадоў, але  дагэтуль я яе шчыра люблю за тое, якая яна сапраўдная. Было б добра, калі б у кожным горадзе Беларусі былi такія Ялінкі, шчыра закаханыя ў мову. У той жа час яны лічаць, што гэта нармальна ведаць, разумець і размаўляць на роднай мове кожны дзень, а не толькі на занятках у школе.

Праз два гады я пачала вучыцца ў Інстытуце журналістыкі БДУ, дзе пачаўся доўгі заплыў ў беларускасць.

Я закахалася ў беларускамоўнага хлопца, а потым выкладчыка, а потым у сучасную беларускую культуру (знаёмства з народнай культурай адбылося крышку пазней). Я  хадзіла на творчыя сустрэчы з музыкамі і акцёрамі, журналістамі і мастакамі, даследчыкамі і пісьменнікамі. Усе яны былі беларускамоўнымі, і гэта быў цуд. Сапраўдны цуд для дзяўчыны з Расіі, якая трапіла ў іншае вымярэнне, у якім ёй вельмі спадабалася.

Напэўна, тыя 5 гадоў навучання на журфаку былі самымі вар’яцка шчаслівымі для мяне. Дакладна большая частка прадметаў на журфаку выкладалася па-беларуску, гэта было таксама вельмі важным для мяне, я адчувала сябе сапраўднай беларускай, побач былі беларускамоўныя людзі, і ты ўжо была беларускамоўнай. Гэта натхняла, давала подых свабоды і асалоды.

K0p7x0oumey

У 2014 годзе ў Менску ды і ў Беларусі не было столькі арт-прастораў ці проста прастораў, дзе можна спакойна збірацца, праводзіць сустрэчы, спяваць. Гэта было складана. Вядомую Арт-сядзібу выганялі столькі разоў, што цяпер гэта падаецца немагчымым. Як так магло быць? А вось было. Сучаснай моладзі вельмі пашанцавала. Мы прасунуліся вельмі далёка за апошнія 5 гадоў. Мы сталі свабоднымі, у нас ёсць больш выбараў, больш альтэрнатываў, але смак той асаблівай атмасферы знік. Гэта засталося ў памяці, як настальгія. Цяпер усё па-іншаму, і гэта не кепска, гэта проста па-іншаму. Цяпер толькі ў выпадковых людзей няма вышымайкі або вышыванкі ці хаця б якога сымбалю роднай культуры. Не так складана казаць «дзякуй» ці ліставацца па-беларуску, спяваць песні сучасных беларускіх гуртоў ці хадзіць на беларускамоўныя спектаклі і выставы, віншаваць з Днём Роднай Мовы, наведваць Дзень вышыванкі і Дзень Роднай мовы і іншыя. Варта паспрабаваць.

Хутка да роднай мовы беларусаў будзе прыцягнута шмат увагі, але пачаць можна ўжо сёння. Яку асалоду я атрымала, калі на Tut.by выйшаў мой матэрыял на беларускай мове. Потым былі іншыя выданні, але тая публікацыя на тэму інклюзіі застаецца адной з самых маіх любімых.

Wbmrnrb8usy  

Я была шчаслівай у 2015 годзе ад таго, наколькі беларуская мова ўнікальныя, наколькі цікавая і неверагодная гісторыя ў беларускага народа, а культура! Я шчаслівая і цяпер, у 2020 годзе. Зараз я наведваю курсы беларускай мовы «Мова нанова». Намагаюся цалкам размаўляць на мове краіны, дзе жыву. Зразумела, калі прыязджаю ў Расію, там выкарыстоўваю рускую мову, а калі падарожнічаю — ангельскую і польскую. Ёсць выпадкі, калі немагчыма звярнуцца да людзей па-беларуску. Нядаўна размаўляла з доктарам па-руску, бо трэба было дасканала патлумачыць праблему. За дзвярыма чарга, а я тут буду зараз пра страўнікі і ныркі. Хто не сустракаецца з гэтым штодзень, спужаецца, атрымае стрэс. Я гэта добра разумею, таму карыстаюся мовай мякка і далікатна.

Дзякуючы курсам «Мова нанова», сябрам, сустрэчам з носьбітамі, лепей ведаю мову і культуры Беларусі. Гэта мяне не спыняе, а наадварот натхняе рухацца наперад. Зараз ёсць магчымасць гэта рабіць без пагрозы для жыцця.

Як кожны з нас можа далучыцца да роднай мовы?

Вы можаце падтрымліваць беларускамоўных музыкаў, мастакоў, пісьменнікаў, паэтаў, акцёраў, рамеснікаў, бізнес, нарэшце. Вы можаце чытаць вершы па-беларуску ўслых, вітацца і развітвацца на роднай мове, па-беларуску замаўляць у кавярнях і рэстарацыях, казаць родным, асабліва дзецям, «дзякуй» і «дабранач». Каб зразумець, што гэта не складана, прыходзьце на курсы кожную сераду ў Ірландскі паб. Яшчэ можна патрымаць флешмоб «гарбату, калі ласка», паехаць на прагляды беларускамоўных фільмаў і мультфільмаў у Мінскі планетарый.

Беларуская мова можа знікнуць, але пакуль на ёй размаўляюць, пішуць, спяваюць і агучваюць кіно, яна будзе існаваць, развівацца, і кожны раз яна будзе нашай зоркавай надзеяй.

Спадзяюся, вам было не сумна чытаць. Дзякуй. Любіце і беражыце мову! Са Святам Роднай мовы, беларусы!

B9dbo9z70js

НБ
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
беларуская мова
Дзень Роднай мовы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ