Сёньня зайшоў у краму й... не паверыў сваім вачам. Сацыяльнае малако вярнулася! Прыгледзеўся - не, падман, дый яшчэ які! Як заўсёды, вычварны й добра прадуманы! 2% малако, якое яшчэ некалькі дзён таму каштавала каля 1500 руб., зараз у той самай упакоўцы па 4300. У чым справа? Невялкімі літарамі ззаду(!) можна прачытаць: малако з лактулозай. Во як! Мэтамарфозы "дзяржавы для народа"! Што называецца: "кушайте, не подавитесь!".
Нейкі мужчына спрытна схапіў 5(!) пакункаў і ўжо накіраваўся да касы, як я яго спыніў пытаньнем: "Вы цану бачылі?" Забачыўшы кошт, мужчына выгрузіў усе 5 пакункаў абратна ў латок. Мацюкаясь, пайшоў. Думаю, сёньня такая гісторыя здаралась (і здарыцца) шмат зь кім са сталых людзей. Пакуль прызвычаяцца да новага старага "сацыяльнага" малака. Такі вось падарунак ад улады, за якую яны (збольшага ўсе) галасавалі ўсе гэтыя гады.
Улада для народа? Дзяржава для народа?
alhiem-ic.livejournal.com
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter