У гістэрыцы яна вырвала сцяг у беларусаў, таму што «пад ім польскія найміты растрэльвалі расійскіх афіцэраў».
На відэароліку, які з’явіўся на Ю-Тубе, расійская журналістка Алена Бадзякіна, якая толькі што вярнулася з прэс-тура па Беларусі, ратуе Маскву ад бел-чырвона-белага сцяга. «Гэта сцяг Радзівілаў, пад якім польскія найміты растрэльвалі расійскіх афіцэраў», — крычала яна ў істэрыцы. Як высветлілася, карэспандэнтка прадстаўляла выданне «Паўночны Каўказ» з Нальчыка.
«Разам з калегам прыйшлі сёньня да беларускай амбасады ў Маскве з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць салідарнасць з удзельнікамі Народнага сходу, што праходзіў 8 кастрычніка ў бальшыні крупных гарадоў Беларусі. Праз пяць хвілін, пасьля таго, як мы разгарнулі сцяг насупраць будынку амбасады, да нас падыйшлі паліцыянты і запатрабавалі дакуманты. Але не пасьпелі мы і рукі засунуць у кішэні, каб гэтыя самыя дакуманты дастаць, як на нас накінулася, невядома адкуль узяўшаяся, жанчына са словамі: «Я российский журналист!
Я только что вернулась из пресс-тура по Беларуси, а вы националисты и фашисты, вас нужно убивать, тварей!
Почему нас-российских оппозиционеров, избивают во время митингов, а вы тут стоите?!" Словамі пра тое, што нас трэба забіць, гэтая экспрэсіўная жанчына ў чырвоным паліто-не абмежавалася і паспрабавала вырваць сцяг з нашых рук. Не без намаганьняў, але гэта ў яе атрымалася. Паліцыянты, што стаялі побач, толькі моўчкі пляскалі вачамі. На ветлівыя просьбы вярнуць сцяг, жанчына і яе група падтрымкі, у асобе двух пажылых цётак, працягвала выкідаць ў наш бок агрэсіўныя выразы. Вырашыўшы, што паглядзець на гэтакія неадэкватныя паводзіны расейскай журналісткі-апазіцыянеркі пажадаюць многія землякі-вырашыў паздымаць гэта, у поўнай меры, шоу. Балазе камера апынулася пад рукой», — піша аўтар роліка.
Бонус — яе пытанне Лукашэнку на прэс-канферэнцыі
Добро пожаловать в реальность!