Общество

Кірылюк: «Калі б заўтра прыйшлі да ўлады дэмакратычныя сілы, прыхільнікі Лукашэнкі былі б у большай бяспецы, чым знаходзяцца сёння»

Бо ва ўмовах прававога дэфолту іх могуць за што заўгодна пасадзіць, і ніхто не заступіццца

Общество gazetaby.com
0

Юрыст Міхаіл Кірылюк  — пра тое, чаму новыя рэпрэсіўныя захады гучаць трывожным званком для самой сістэмы.

Як стала вядома праваабаронцам, некалькі чалавек, затрыманых напрыканцы студзеня падчас маштабнага рэйду сілавікоў, асуджаныя за «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».

Раней гэты артыкул КоАП — 24.15, частка 2 — для палітычных рэпрэсій не выкарыстоўваўся. І хоць, з аднаго боку, зняволення па ім не прадугледжана, толькі штраф і канфіскацыя атрыманай дапамогі, — але з другога, выглядае на тое, што сілавікі абкатваюць яшчэ адзін зручны інструмент ціску на палітзняволеных і іх блізкіх. Тэарэтычна, у сітуацыі «не да законаў» можна прыцягнуць да адказнасці любога беларуса, які атрымаў перавод з-за мяжы.

Пра тое, наколькі трывожным званочкам ёсць выкарыстанне ў рэпрэсіўных мэтах згаданага артыкулу, Филин спытаў у юрыста Народнага антыкрызіснага ўпраўлення  Міхаіла Кірылюка.

— Пачаць трэба з таго, што трывожныя званочкі прагучалі яшчэ ў 2020-м, калі адбылася першая хваля сапраўды масавых рэпрэсій і, як казаў Максім Знак, адбыўся прававы дэфолт, — зазначае юрыст, які да пазбаўлення беларускімі ўладамі статусу адваката меў 15-гадовы досвед праўніка.

— І з таго часу, на мой погляд, некарэктна ацэньваць стан беларускага заканадаўства з пункту гледжання  існуючых артыкулаў. Трэба аналізаваць яго, зыходзячы з існуючай практыкі.

А практыка, канстатуе Міхаіл Кірылюк, паказвае першаснасць мэты палітычнага пераследу, выкарыстанне ж канкрэтных артыкулаў — рэч другасная:

— У нас жа не было і няма дагэтуль, напрыклад, артыкулаў за бела-чырвона-белыя шкарпэткі. І «Пагоня» дасюль у законе — гісторыка-культурная каштоўнасць. Але за яе выкарыстанне людзей саджаюць у турму.

Адсюль вынікае просты факт: у Беларусі рэжым пераследуе людзей, якіх лічыць небяспечнымі для свайго існавання, у тым ліку тых, хто патэнцыйна выкарыстоўвае грошы для дапамогі палітвязням альбо беларускім дэмакратычным ініцыятывам.

Прытым у сапраўды дэмакратычным грамадстве, нагадвае юрыст, існуе прэзумпцыя невінаватасці, якая не дазваляе ўладам падобны пераслед: перш чым абвясціць чалавека злачынцам, неабходна сабраць доказы і пацвердзіць абвінавачанне фактамі.

Калі фактычныя дзеянні па аб’ектыўных і суб’ектыўных прыкметах падпадаюць пад пэўны  артыкул, — распачынаецца справа, калі чагосьці не стае — значыць, справы наогул няма альбо яна развальваецца ў судзе.

У Беларусі ж адбываецца ў адваротны бок: калі ў Следчага камітэта, КДБ, ГУБАЗіК ці іншых сілавых структур ёсць аператыўная інфармацыя ці нават проста падставы думаць, што той ці іншы чалавек уяўляе пагрозу — яго будуць пераследаваць «на ўсялякі выпадак», а пакаранне не супастаўляецца з фактычнымі дзеяннямі.

— У нармальнай прававой дзяржаве, паводле прэзумпцыі невінаватасці, умоўна кажучы, лепш хай тры злачынцы ўцякуць, але ніводны невінаваты не сядзе ў турму, — гаворыць Міхаіл Кірылюк.

У Беларусі ж зараз гэта перакулена дагары нагамі: для іх няхай лепей дзесяць невінаватых сядуць, але не ўцячэ і ніводны так званы «злачынца» (хоць гэтыя людзі па міжнародных нормах такімі не з’яўляюцца).

Таму гэта цалкам асэнсаваны, сістэмны падыход: пераслед людзей, якія, можа быць, і не пераводзілі нікому грошы — але калі іх пасадзіць, гэта запужае астатніх. Бо кірунак усіх гэтых дзеянняў — тэрор, запалохванне грамадства ў палітычных мэтах.

Непрыемная навіна палягае ў тым, дадае юрыст, што такі тэрор не мае стопару і працуе ва ўсе бакі — і ўжо здараюцца выпадкі, калі ў жорны рэпрэсіўнага механізму трапляюць умоўныя «свае»: мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі праўладнага прафсаюзу і іншыя прыхільнікі рэжыму, якія, прыкладам, зрабілі рэпост з «экстрэмісцкім» зместам.

Суразмоўца праводзіць паралелі цяперашніх падзей з рэпрэсіямі 1937-39 гадоў, якія таксама былі не толькі масавымі, але і закраналі людзей знутры самой сістэмы. І гэта значыць, што і самыя адданыя актывісты, якія палка падтрымліваюць сучасны рэжым, не могуць пачувацца ў бяспецы.

Больш за тое, як ні парадаксальна, але я ўпэўнены: калі б заўтра прыйшлі да ўлады дэмакратычныя сілы, прыхільнікі Лукашэнкі былі б у большай бяспецы, чым знаходзяцца сёння. Бо ва ўмовах прававога дэфолту іх могуць за што заўгодна пасадзіць, і ніхто не заступіццца.

А ў дэмакратычным грамадстве, за якое змагаецца большасць беларусаў — ты панясеш адказнасць толькі за тое, што ты зрабіў, а не за свае палітычныя погляды.

На акцыі пратэсту ў Мінску, 20 верасня 2020 года. Фота currenttime.tv

— Менавіта таму, дарэчы, людзі імкнуцца жыць у прававых дзяржавах. Мы бачым, што ў Еўропу імкнуцца ехаць больш мусульман, чым у мусульманскія краіны — таму што тут працуе права і яны адчуваюць сябе больш абароненымі, чым у сваіх краінах.

І таму, хоць прапаганда сцвярджае, быццам прыхільнікі дэмакратыі, калі прыйдуць да ўлады, будуць усіх апанентаў вынішчаць, караць і садзіць на сотню год — гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ