Як жаж мы цалкам залежныя ад савецка-расейскай культуры, суб-культуры, памяці і псіхалогіі. Як толькі расейцы выпусьцілі новы квазі-крымінальны серыял "Слова пацана", то ўвесь беларускі сэгмэнт пачаў яго абгаворваць і прыгадваць, як жа крута і весела было, піша палітолаг Павел Усаў.
Я ўжо і не кажу пра тое, які ўплыў гэта аказвае на беларусаў унутры Беларусі, якія пад пяткай расейскай культурнай дамінацыі.
Савецкая бандыцкая, крымінальная рамантыка верагодна можа знаходзіць водгук ў маладога пакаленьня беларусаў, а гэта азначае, што ні грамадства, ні лукашэнкаўская дзяржава, ні іншыя культурныя плыні не змаглі стварыць у сьвядомасьці людзе нечага пазітыўнага і стваральнага, то бок моцнай альтэрнатывы. Дапускаю, што беларуская моладзевая культура не выйшла з поўкрымінальнай атмасферы, ды і куды ёй выходзіць. І лукашэнкаўскі рэжым як раз кансэрвуе такі стан духу ў тым ліку, абапіраючыся на крымінальную культуру, паводзіны рэпрэсіўных структур.
Расейскі сьвет пачынаўся з "Крымінальнага Піцербургу", а скончваецца "Словам пацана".
Добро пожаловать в реальность!