Общество

«Хто вам сказаў, што ўкраінцы ўжо не любяць беларусаў?»

Жывая камунікацыя не заменіць ніякі Фэйсбук. Калі бачыш вочы чалавека, гутарка зусім іншая.

Общество gazetaby.com
0

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра размову з украінкай пра адносіны да беларусаў.

– Перад стартам самалёту старэйшая пані, якая сядзела побач, чытала ў смартфоне навіны па-ўкраінску, – піша Гурневіч. – Паколькі мая сям'я сядзела ў іншым месцы, то хацелася з кімсьці пагаманіць, але стрымаўся.

А што, калі пані ўжо не любіць беларусаў і прыёмам каратэ адпомсціць мне за ўсё, за што павінны адказваць беларусы. Лячу, маўчу.

Потым яна выцягнула торбу і доўга яе развязала. Дастала адтуль сапраўдны скарб – дробныя яблычкі белага наліву. У мяне ажно сліна выступіла, я ўзгадаў, як калаціў белы наліў у нас за хлявом, а потым грыз гэтую смакату разам з косткамі. Хацеў быў сам пачаць размову, каб у выніку яна мяне пачаставала. Але засаромеўся.

І вот яна даядае апошні яблык (як потым выявілася, з вёскі пад Стрыем), хавае агрызкі, і хоча ўстаць.

– Калі ласка, – кажу, даючы праход.

– А вы звідкі? – пытаецца пані.

– З Беларусі.

– Ой, а я хотіла поговорыты, алэ подумала, а шчо як вы москаль, тай не хотіла навіть почінаты, – пані перадумала кудысці ісці і бухнулася назад у крэсла.

А я перайшоў на ўкраінскую, якую калісьці няблага вывучыў, дзякуючы ўкраінскім суседзям па студэнцкаму жытлу.  Але пані настойвала:

– Говоріть зі мною білоруською. Цэ чудова мова. Колысь мій чоловік процював у Тюмені і там булы сябры. Воны співалы шось білоруською, і він після казав мэні, ты нэ уявляеш, яка цэ гарна та чарівна мова. І чому сьогодні так мала білорусів нею розмовляе? У нас мусыла війна початыся, шчоб богато ўкраінців зрозумілы, шчо цэ потужна зброя. Путін нэ пійдэ там, дэ ўкраінці говорять украінскою.

І так мы дзве гадзіны гаварылі пра ўсё на свеце. Я распытваў пра Ўкраіну, яна пра Беларусь. Тэмы ад «Украіна мае талент» да заяваў Ціханоўскай.

– Шкода, – кажу, – што ўкраінцы ўжо не любяць беларусаў, мы такія блізкія.

– Хто вам цэ скозав? Украінцы більшэ нэ люблять Лукашэнка, а білорусів, які за нас – люблять. Тых, шчо не хочуть з намі воюваты, а покі шчо я нэ чула, шчо б білорусы зі зброею воювалы проты нас.

За нас – воюють і вмырають, це наші справжні сябры і гэроі. І ці хлопці, шчо шось робылы на залізныці. Я добрэ знаю, шчо відбуваються в Білорусі. І тэ, што міграційна служба наша така. Знаетэ, мій родіч з Іспаніі е волонтэром і зібрав фуру для нашоі арміі. Так іі 5 днів наша мытныця нэ впускала, хотіла хабар. Але вжэ нэ мае там тых «гэроів». Родіч тоді дозвонывся до самого міністра.

А вы говорытэ – білорусы. Тут своіх зрадныків достаньно. Нэ віртэ. Мы хочэмо, шчо б білорусы булы вільнымі, шчо б мова ваша відродылася і шчо б нэ було Лукашэнка.

Жывая камунікацыя не заменіць ніякі Фэйсбук. Калі бачыш вочы чалавека, гутарка зусім іншая.

А калі б я не накручваўся, што суседка запусціць па мне хаймарс, то пачаў бы раней, і не толькі прыемна правёў бы час, але можа і атрымаў бы белы наліў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Дзмітрый Гурневіч
беларусы
ўкраінцы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter