Общество

Хто тыя сем чалавек, каго абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку?

Тэлеканал АНТ паказаў людзей, якія нібыта рыхтавалі замах на Аляксандра Лукашэнку, а таксама членаў ягонай сям’і.

Общество Наша Ніва
0

Тэлеканал АНТ паказаў людзей, якія нібыта рыхтавалі замах на Аляксандра Лукашэнку, а таксама членаў ягонай сям’і. Наша Нiва прааналізавала, што гэта за людзі.

Sem17

Юрась Зянковіч — 43 гады. Быў актывістам Партыі БНФ, абіраўся ў Ждановіцкі сельскі савет на мясцовых выбарах. Дабіўся, каб у пасёлку была вуліца Васіля Быкава. У 2007 годзе эміграваў у ЗША, атрымаў там грамадзянства. Спачатку жыў у Дэнверы (штат Каларада), працаваў разносчыкам піцы. Пасля перабраўся ў Нью-Ёрк, стаў адвакатам, займаўся справамі міграцыі. Хацеў вылучацца ад Партыі БНФ кандыдатам у прэзідэнты ў 2020 годзе, але прайграў Аляксею Янукевічу.

Аляксандр Фядута — 56 гадоў. Паліттэхнолаг, літаратуразнавец-пушкініст. Быў сакратаром камсамола. У 1994 увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, пасля перамогі на выбарах стаў кіраўніком упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта ён узяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плямаў». У 1995 сышоў з пасады, супрацоўнічаў з многімі незалежнымі выданнямі.

Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія». У 2010 годзе стаў адным з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду». У канцы таго ж года трапіў у «амерыканку», адсядзеў чатыры месяцы.

Аляксандр Перапечка — жыве ў Сіэтле (ЗША). Скончыў аспірантуру БДУ і дактарантуру Вашынгтонскага ўніверсітэта. Доктар філасофіі па спецыяльнасці «Эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія». Удзельнік міжнародных навукова-аналітычных праграм у Беларусі, Расіі, ЗША і Францыі. Эксперт па статыстычных мадэлях і Усходняй Еўропе. Кансультант па геапалітыцы, геастратэгіі і элітам.

Павел Кулажанка — 36 гадоў. Жыве ў Нью-Ёрку (ЗША). Служыў ва ўнутраных войсках у Полацку і Мінску і АМАПе. Сышоў са службы ў 2011 годзе. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У ЗША з’ехаў жыць па грын-карце, працуе трэнерам. Летам 2020 падтрымаў пратэсты ў Беларусі.

Дзмітрый Шчыгельскі — псіхіятр, які ў 2001 годзе завочна паставіў Лукашэнку дыягназ. Пасля гэтага пакінуў Беларусь, цяпер жыве ў ЗША, займаецца там грамадскай дзейнасцю. Ездзіў на вайну ва Украіну дабраахвотнікам.

Ігар Макар — 43 гады. Родам з Гродна. Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз». Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Пакінуў службу і ўзначаліў ахову былога экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, з 2006 года — у эміграцыі. Цяпер блізкі да Вольгі Карач.

Рыгор Кастусёў — 64 гады. У савецкія часы — дырэктар саўгасах у Магілёўскай вобласці, з таго часу асабіста ведае Аляксандра Лукашэнкі. У незалежнай Беларусі стаў сябрам Партыі БНФ. Узначальваў ЖКГ у Шклове. У 2010 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ, адну ноч пасля выбараў правёў у «амерыканцы». На дадзены момант старшыня Партыі БНФ.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашенко
покушение
США
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Борисовчанин разжигал мангал и попал в больницу
Общество
Генадзь Коршунаў: Спадзеў калі не на спыненне рэпрэсій, то хаця б на запавольванне іх росту, не спраўдзіўся
Общество
Паспорт Беларуси - один из самых слабых в Европе
Экономика
Карбалевiч: Эканамічны тупік. Ці ёсьць падставы хваліцца вынікамі 30-гадовага кіраваньня?
Политика
«Наша ПВО все видит». Беларусь намеренно не сбивает российские ракеты в своем небе, уверен эксперт
Политика
Сахащик прокомментировал письмо об атаке на Беларусь: «Всё, чтобы предотвратить негативные последствия»
Общество
Саша Філіпенка: Гэта занадта складана — нешта рабіць
Общество
279 новых «экстремистов» и 414 «уголовок» за политику. Социологи подсчитали, как власти преследовали беларусов в первом квартале 2024 года
Культура
Семен Слепаков: «Тут выяснилось, что Путин — это лучший туроператор»
Общество
Цифра дня. Создан Международный фонд для поддержки политзаключенных Беларуси. Одна страна уже перечислила взнос
ВСЕ НОВОСТИ