«МЫ ЗАСТАЕМСЯ Ў БЕЛАРУСІ!» — кранальны ліст прыйшоў да EX-PRESS.BY ад жыхароў Беларусі, якія засталіся ў краіне і працягваюць барацьбу супраць рэжыма. Публікуем яго цалкам:
— Мы застаемся. Мы змагаемся. Кожны дзень, кожную хвіліну. Не таму, што нам некуды з’ехаць, не таму, што мы баімся змяніць краіну. Таму, што мы любім Радзіму. Таму, што мы яшчэ можам неяк паўплываць на то, што тут адбываецца.
Так, калі прыцісне — з’едзем, бо лепш жыць на свабодзе, чым сядзець за кратамі 20 гадоў за здраду. Але ж каму і чаму мы здрадзілі? Краіне ці рэжыму? Адказ відавочны — рэжыму.
Мы робім усё тое, што можам. І размаўляем, і пераканваем, хай гэта ня бачна, але ж гэта лепш, чым маўчаць. Так, у нас няма зброі, так, нас могуць кінуць за краты, нават за тое, што размаўляем на мове нашых продкаў — беларускай.
Мы падтрымліваем усіх, каго можам — пішам пісьма палітвязням, даглядаем кватэры, дзяцей, жывёл тых, хто вымушаны быў з’ехаць. Мы жывем у акупацыі. Як нашы продкі ў Другую сусветную вайну. Мы спадзяемся, што наступіць той час, калі ўсе вернуцца дахаты.
Мы дасылаем грошы сваім блізкім у Украіну, хай вельмі складаным шляхам, але ж і ім дапамагаем таксама.
Мы ўсе роўна сустракаемся і нешта плануем, а сакрэтнасці гэтых сустрэч пазайздросціў б нават Штырліц. Мы вывучылі, як шыфравацца, вывучылі, як рабіць усё гэта так, каб нават КДБ не адследзіла.
Мы простые грамадзяне. Звычайныя людзі, улюблёныя ў сваю краіну. Усім сэрцам жадаючыя Краіне росквіту і шчасця. І нас за гэта выследжаваюць, зняважаць і караюць. Нам складана. Вельмі складана. Але ж мы не здаемся.
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
У вас тоже накипело, а высказаться некому и негде? Присылайте свои размышления для рубрики «Просто мысли» в наш telegram-бот. Это анонимно и безопасно.
Добро пожаловать в реальность!