Культура

«Калі чытаць навіны — жопа, калі быць тут, то бачыш магчымасці». Беларускія актывісты — пра тое, чаму застаюцца ў краіне і падполлі

Зараз цяжка ўсім: і тым, хто з'ехаў, і тым, хто застаўся. Частка маіх родзічаў у эміграцыі, і я ведаю, што гэта.

Культура news.zerkalo.io
0

Затрыманні, рэпрэсіі, вайна, санкцыі і размовы пра тое, што Беларусь пераўтварылася ў канцлагер. А як яно адчуваецца ўнутры краіны? «Медыязона» пагутарыла з грамадскімі і культурніцкімі актывістамі, якія дагэтуль застаюцца ў Беларусі, пра страхі, адносіны да «Новай Беларусі» і матывацыю працягваць рух.

Іллюстрацыя: Ляон Анін / Медыязона

Ілюстрацыя: Ляон Анін / "Медыязона"

Імёны ўсіх герояў гэтага тэксту — змененыя, іх гісторыі — зашыфраваныя. Усе трое да рэпрэсій кіравалі культурнымі пляцоўкамі і арганізацыямі. Зараз героі застаюцца ў Беларусі, працягваюць займацца культурай і прасоўваннем беларускай мовы, толькі падпольна.

Ігар, культурніцкі прадпрымальнік: «Любая культура развіваецца толькі на сваёй зямлі»

Колькі часу таму я зрабіў выбар застацца ў Беларусі. Прысвяціўшы сваю працу сферы культуры, разумею, што па-за межамі Беларусі для беларускай культуры нічога не зробіш. Гэта справядліва і для любой іншай краіны, любога народа. У эміграцыі можна толькі культурныя здабыткі захоўваць. Як музейныя экспанаты, але не болей. А вось развіццё, эвалюцыя, наогул, жыццё культуры магчымае толькі на той зямлі, дзе яна нарадзілася і развівалася тысячагоддзямі.

Я люблю свой горад, зямлю, краіну. Тут пахаваныя ўсе мае продкі, я хачу, каб мае дзеці раслі і выхоўваліся мной тут. Каб у іх было сапраўднае адчуванне дома, каб іхнія карэньчыкі ўрасталі адразу ў тую зямельку, куды дзяды клаліся, і пераемнасць пакаленняў існавала не на словах, а насамрэч. З Беларусі я з’еду, толькі калі будзе смяротная небяспека.

Зараз у Беларусі цяжка зарабляць грошы: кошты растуць, узровень камфорту зніжаецца, некаторыя тавары ці зніклі, ці выраслі ў цане. Але радыкальнага абвалу не адбываецца. У Беларусі ніколі не было лёгкага жыцця. Прынамсі, не на маім вяку. Але дзе лёгка? Дзе добра? Лёгка і хутка зарабляюцца грошы за кошт чужога гора. Гэта не шлях сумленнага чалавека.

Наконт таго, што Беларусь — канцлагер: лухта. За канцлагер нам ужо адно кінахронікі раскажуць. І нягледзячы на ўсю трэшаніну, нават сучаснай Беларусі да адпаведнасці гэтаму статусу яшчэ вельмі далёка.

Што датычна свабодаў і магчымасцяў — я не памятаю часоў, калі радыкальна адрознівалася сітуацыя. Заўжды любая ініцыятыва знізу праварочвалася з жудасным рыпеннем і праз цяжкасці. Але ў выніку — вынаходлівасць у крыві кожнага беларуса. Мы звыклі знаходзіць магчымасці там, дзе іх нібы няма і быць не можа. І апошнія гады проста змянілі ўваходную стартавую раскладку.

Крыху часу спатрэбілася, каб агледзецца ў абноўленых умовах і далей існаваць у штатным рэжыме. Спрабуем, прабіваемся, дзе можам, дасягаем дробных поспехаў, цешымся, робім наступны крок. Колькі асфальтам поле не закатвай, а трава ўсё адно праб’ецца.

Вось што прыемна — за апошнія гады шмат да каго дайшло, што сама схема закаткі поля ў асфальт — ненармальная.

Так, зараз актыўных і неабыякавых стала меньш, шмат хто з’ехаў. Мы ўсе звыклі існаваць у сваіх колах, якія не з’явіліся проста так, а фарміраваліся цягам часу. І зараз нашы мікрасусветы разбіты па розных прычынах. Але ідзе працэс перабудовы, фарміруюцца новыя колы стасункаў, формы ўзаемадзеяння і ўзаемадапамогі. І гэтых формаў стала нашмат больш, бо зачапіла амаль усіх. І новыя мікрасусветы — прасунутыя і ўдасканаленыя версіі папярэдніх. Таму не усё так кепска, як можа падавацца.

З 2020 года прайшло тры гады. Тыя падлеткі, што былі падлеткамі, скончылі школы і паступілі ў ВНУ. Я бачу новых людзей, іх цікавасць да беларускасці. І гэта ў сённяшніх рэаліях працэс падпольны, звонку нябачны. Але ён ідзе, ён нікуды не знік і хутчэй набраў моцы. Але людзі баяцца выносіць гэтыя свае цікаўнасці і схільнасці ў публічную прастору — абгрунтавана баяцца. Таму і ствараецца ўражанне, што усё заціхла, заглохла і усе сталі абыякавымі. Гэта ілюзія.

Мяркуючы па ўсім, з таго боку мяжы не тое, каб асабліва цікавіліся рэальнасцю тут. Складаецца ўражанне, што вымушаных эмігрантаў цалкам задавальняе прадстаўленне Беларусі як канцлагера, дзе ўсё жывое вынішчана, выпалена і закатана пад асфальт. Так, паўздыхаць над магілкай ды чарачку падняць на якім чарговым «з'ездзе», тужліва і пафасна пра страчаную радзіму пастагнаць.

Якімі бы жорсткімі не былі падзеі і наступствы 2020 года, лічу, што гэта на карысць развіцця беларускасці ў Беларусі. А вось ўся гэтая двіжуха вакол новай Беларусі ў эміграцыі — вазюканне віламі па балотнай вадзе. Людзей яднае агульная радасць, агульнае гора і супольная праца. І звычайна гэтае яднанне — вымушаная мера.

Таму хоць зярнятка-зародыш і можна сфармаваць недзе там, у Вільнях-Варшавах-Тбілісі, але кідаць яго можна толькі ў тутэйшую глебу. Тады і вырасце з яго нешта. А так — існуюць дзве Беларусі: рэальная і прыдуманая. І мала дзе паміж сабой перасякаюцца. Хацелася б паменей крывадушша, драматызма ды паболей супольнай працы. А тужліва чарачкі ўздымаць лепей ужо тут, пасля.

Станіслаў, культурніцкі актывіст: «Галоўнае, што ёсць у Беларусі — гэта людзі»

У Беларусі мяне натхняюць людзі. З аднаго боку, калі ты сядзіш дома і чытаеш навіны, то ўсё пужае. Але калі выходзіш на вуліцу, бачыш людзей, як добра яны рэагуюць на беларускую мову ў крамах, як яны табе ўсміхаюцца — гэта натхняе і дае энергію. Я зараз сядзеў еў салат каля вакзала, і побач праходзіў мінак, які сказаў мне «Смачна есці». Вось такое натхняе: людзі побач, што яны ёсць, што для іх можна адкрываць Беларусь. Гэта мне дае энергію нешта рабіць у Беларусі.

Нейкі час я жыў не ў Беларусі, і ў мяне нібыта апускаліся рукі. А тут я бачу сторыс людзей, якія нешта робяць, паказваюсць сябе, і мне хацелася быць побач з гэтымі людзьмі. Едзеш каля поля, бачыш лес і разумееш, што зараз ты можаш зрабіць усяго 1% са сваіх магчымасцяў. Але гэты 1% ты можаш зрабіць у Беларусі — і вось гэта галоўная матывацыя тут заставацца.

Так, самае складанае ў Беларусі зараз — адсутнасць магчымасцяў, што іх становіцца ўсё меньш і меньш. І гэта не адбываецца адначасова, усё паступова.

У Беларусі людзі адчуваюць страх, адчуваю яго і я. Шмат людзей у Беларусі вымушаны быць у эміграцыі не толькі ад уладаў, але нават ад сваіх знаёмых. З-за мяжы падзеі ў Беларусі па-рознаму ўспрымаюцца. У тым ліку і з-за падачы навін.

Год таму я быў на канцэрце «Нейра Дзюбель». Усё было супер: поўны зал, слэм, атмасфера кайф. Пасля ў СМІ з’яўляецца інфармацыя, што АМАП разагнаў канцэрт. Але па праўдзе было інакш. Так, АМАП прыехаў, але на іншае мерапрыемства, якое было пасля. Канешне, гэта жудасна, але калі ты сядзіш з-за мяжы і чытаеш навіны пра тое, як АМАП разагнаў канцэрт «Нейрадзюбеля», то думаеш, які жах. А насамрэч канцэрт прайшоў проста супер.

Таму, калі чытаць навіны, то здаецца — ж**а, але калі быць тут, то бачыш магчымасці. Канешне, адчуваецца, што жыццё замерла, шмат чаго робіцца непублічна. Але галоўнае, што ў Беларусі ёсць — гэта людзі. І нават не актывісты, галоўнае, што ёсць аўдыторыя. Таму нават калі ў Беларусі застанецца адзін актыўны чалавек: не праблема, галоўнае, каб ён рабіў нешта для тых, хто ў Беларусі.

Я перыядычна выязджаю за мяжу і ведаю людзей, якія выязджаюць і вяртаюцца. Для некаторых гэта як глыток свабоды: выехалі, калі складана, патусілі і вярнуліся. Разумею, што да гэтага можна па-рознаму ставіцца, але гэта трэба прызнаць як факт, такія людзі ёсць.

За палітычным жыццём у эміграцыі я не сачу і не бачу тых, хто гэтым цікавіцца. У людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, ёсць уласныя праблемы выжывання, і многім проста па барабану, што адбываецца за мяжой.

Я адчуваю боль з кожным вымушана з’ехаўшым чалавекам. І праз год людзі працягнуць з’язджаць, нават тыя, хто зараз не збіраецца. А вось праз пяць гадоў я бачу пазітыў: спадзяюся на перамены і вяртанне беларусаў.

Аляксандр, грамадскі дзеяч: «Застаюся, каб на месцы ўплываць на будучыню Беларусі»

Унутраны фон у Беларусі зараз зусім не натхняльны: надзвычай небяспечны і дэпрэсіўны. Сітуацыю зараз можна параўнаць са знаходжаннем закладнікам у тэрарыстаў. Трэба рабіць выгляд, што ты іх слухаеш, старацца не зліць і паменьш трапляцца на вочы, бо прыстрэляць. З іншага боку, разумееш, што ў цябе ёсць свая краіна і, канешне, хочацца жыць у ёй. Хочацца, каб у Беларусі былі змены. Таму зараз натхняе адзінае: заставацца, каб на месцы ўплываць на будучыню Беларусі, калі адкрыецца тая самая фортка магчымасцяў.

Тэзіс пра Беларусь-канцлагер зараз распаўсюджаны. Але што мы маем на ўвазе, калі кажам пра гэта? У канцлагеры людзей масава знішчаюць — і вось у гэтым адрозненне. Улада не хоча знішчыць усіх абсалютна, яна проста хоча загнаць людзей у стойла, каб тыя паслухмяна выконвалі загады. Людзі, якія знаходзяцца і знаходзіліся ў гэтым стойле, могуць шчыра казаць, што нічога амаль і не змянілася ў Беларусі.

Куды цяжэй тым людзям, унутраныя свабоды каторых выходзяць за межы паесці і паспаць. Яны адчуваюць гэты канцлагер, бо пазбаўлены магчымасці выконваць і адстойваць свае грамадзянскія правы. Людзей прымушаюць маўчаць, і гэтае самае цяжкае. Бо нават у сваім коле сярод сваіх знаёмых непрынята гучна выказваць свае думкі. Хто ведае, як гэтыя словы могуць абярнуцца пасля.

Гэта, дарэчы, фенаменальна, бо раней такога не было. Я ў грамадскім актывізме з 2001 года, і ніколі не было такога, што ты не можаш выказаць сваю думку. Заўсёды можна было выказаць сваё меркаванне ў коле знаёмых, унутры партыі, у сеціве, і гэта не лічылася нечым страшным.

Зараз цяжка ўсім: і тым, хто з’ехаў, і тым, хто застаўся. Частка маіх родзічаў у эміграцыі, і я ведаю, што гэта. Вельмі няпроста ўладкоўвацца за мяжой і пражываць ад’езд з радзімы.

Калі казаць пра палітычнае жыццё, то ўсе спрэчкі — цалкам нармальная з’ява. Людзі з абсалютна розным узроўнем палітычнай культуры і адказнасці спрабуюць аб’яднацца. Канешне, будзе шмат спрэчак, гэта безумоўна.

Што наконт будучыні Беларусі, то я заўжды прыгадваю прымаўку. Спачатку памерлі тыя, хто думаў, што гэта ўсё ненадоўга. Пасля памерлі тыя, хто думаў, што гэта назаўжды. Засталіся толькі тыя, хто нічога не думаў і рабіў, што мог.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
рэпрэсіі
культура
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Коля Лукашэнка гастралюе па краіне
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Коля Лукашэнка гастралюе па краіне
В мире
Пастухов: Путинизм - закономерный итог не только трагического XX века, но и всего исторического цикла, корнями упирающегося куда-то в Смутное время
Политика
Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа
В мире
Иранский партнер в беде. Как ответит Россия на новое обострение на Ближнем Востоке
Происшествия
В Борисовском районе на пожаре погиб пенсионер
Политика
Нужна ли демсилам единая стратегия к «безвыборам-2025»? Мнение Виталия Цыганкова
Экономика
Лукашенко разрешил России «серьезно пощупать территории Гомельской области»
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
ВСЕ НОВОСТИ