Культура

«Я свабодны»: хіт Кіпелава заспявалі па-беларуску

Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта «Кипелов».

Культура ex-press.by
0

Фолк-гурт «Pawa» разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч запісаў беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава.

Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта «Кипелов» — «15 год гурту і новы альбом». Ён адбудзецца 31 сакавіка ў мінскім Палацы спорту.

У Мінск «Кипелов» прывязе лепшыя песні і новы альбом «Звезды и кресты». Гэта першы прыезд калектыву ў сталіцу Беларусі за 5 гадоў. Лідар гурта беларускую версію «Я свободен» ужо слухаў і ацаніў яе станоўча.

— Прачытанне Pawa мне спадабалася, — кажа Валерый Кіпелаў. — Добра, калі кавер-версіі зроблены якасна. А гэта менавіта той выпадак.

Тэкст песні на беларускую пераклаў фолк-музыка Віталь Воранаў. Аранжыроўку і інструментальныя партыі запісаў гурт “Pawa”, які спалучае ў сваёй творчасці фолк, рок і электроніку. Для лідара калектыву кавер стаў вяртаннем у юнацтва.

— Кіпелаў быў для мяне постаццю нумар адзін, калі яшчэ падлеткам у 90-х я ўпадабаў рок-музыкай, — распавядае Юрый Панкевіч з “Pawa”. — Я набываў яго запісы ў складзе гурта «Ария» на касетах, я меў усю атрыбутыку таго часу: чорны заплечнік з надпісам «Я свободен», берцы і касуху з кожзаму. Усе песні і тэксты былі завучаныя на память і перажытыя. Дарэчы, гэта быў мой першы рок-канцэрт — памятаю, што адбываўся ён у цырку. Таму з задавальненнем пайду паслухаць Валерыя і зараз.

Вядучую партыю вакалу ў беларускай версіі «Я свободен» выканаў Ілля Сільчукоў — адзін з лепшых оперных барытонаў Беларусі, саліст Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі, запрошаны саліст вядучых оперных тэатраў Італіі, Германіі, Бельгіі, Францыі, Ізраілю, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Эстоніі і іншых краін.

— Валерый мае бязмежны голас, за якім угнацца вельмі складана нават прафесійным оперным спевакам. Я выдатна памятаю, як па яго запісах вучыліся тэнары ў нашым каледжы пры кансерваторыі. Ды і сама песня патрабуе шырокага дыхання і доўгай канцілены, таму спяваць яе вельмі няпроста, — кажа Сільчукоў. — Але адна з разынак нашай версіі — менавіта жаночы вакал Вольгі Вашкевіч, маёй калегі па Вялікаму тэатру Беларусі.

novychas.by
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
культура
Кипелов
клип
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Город в темноте: что не так с электричеством в Жодино
Общество
«Ребята, ну, вы немножко не по адресу». Беларус подозревает, что его подписали на «экстремистскую» группу в отделении милиции
Новости Жодино
«Фасон не для всех»: одежду «Світанак» раскритиковали в TikTok, но фабрика с обвинениями не согласна
Происшествия
В Барановичах отец зарезал сына, который попросил его не грубить матери
Новости Борисова
Как не впасть в отчаяние во времена диктатуры: советы читателей EX-PRESS.BY
Общество
Претендент в кандидаты Гайдукевич предложил найти женщин, которые смогут определить, чей дикпик был опубликован в его телеграм-канале
Новости Борисова
В Борисове покажут реконструкцию войны 1812 года
Новости Борисова
В квартире на Чапаева в Борисове отремонтировали трубу, ради которой пришлось разобрать стену
Общество
Беларусы хотели столик на дачу. А купили наследство польского коллекционера и заработали на нем 15 тысяч долларов
Новости Борисова
В Борисове автомобиль такси сбил велосипедиста. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ