Кнігу Святланы Алексіевіч, якая была перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, цяпер можна чытаць па-беларуску. Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамілі ў прэс-службе Саюза.
Беларускі пераклад кнігі Святланы Алексіевіч зрабілі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.
У прадмове аўтарка піша: "За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму выгадавалі адмысловы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго "саўком". Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не пераблытаеш..."
Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter