Спадчына

Перадмаставое ўмацаванне Барысава

На сённяшні момант барысаўскі тэт-дэ-пон найбольш захаваны помнік фартыфікацыі пачатку ХІХ ст. у Беларусі.

Спадчына ex-press.by
0

Тыльзіцкі мір 1807 г. хоць і ўсталяваў хісткую стабільнасць у узаемадачыненнях Францыі і Расійскай імперыі, аднак наклаў на апошнюю зняважлівыя знешнепалітычныя абмежаванні. У 1810 г. стала зразумелым, што вайна паміж мацнейшымі краінамі кантынентальнай Еўропы непазбежная. Расія пачала рыхтавацца да абарончай вайны і ўзводзіць лінію абарончых збудаванняў. Сярод такіх умацаванняў значылася перадмаставое ўмацаванне Барысава, ці на французскі манер “тэт-дэ-пон”.

Пачаткова планавалася пабудаваць абарону бярэзінскай пераправы на ўсход ад Зэмбіна: у месцы, дзе рака Гайна ўпадае ў Бярэзіну. Аднак дадзенае будаўніцтва патрабавала важкіх фінансавых уліванняў і цэлы час пераносілася на больш позні перыяд. У якасці больш эканомнай і часовай меры было вырашана пабудаваць тэт-дэ-пон на тэрыторыі будучага Новага Барысава. Была вырашана на поўдзень ад вёскі Дымкі ўзвесці два рэдуты, а на левым баку Бярэзіны – перадмаставое ўмацаванне. Так аказалася, што на момант нападу Напалеона на Расію гэтае ўмацаванне было адзіным у Барысаўскім павеце.

Дакументы сведчаць, што будаўніцтва ўмацаванняў у Барысаве распачалося ўзімку 1812 г. Для гэтых мэтаў у лютым у Барысаў былі накіраваныя два запасных батальёна і мінёрная рота. У сакавіку да працы былі далучаны запасныя яшчэ двух батальёнаў, аднак і гэтага недастаткова. У красавіку 1812 г. ваенны міністр Барклай дэ Толі даў указанне мінскаму губернатару прыцягнуць да фартыфікацыйных работ мясцовых жыхароў і плаціць за тое па 15 капеек у дзень.

На 25 чэрвеня, калі наступ Напалеона ўжо разгарнуўся барысаўскія ўмацаванні яшчэ не былі гатовыя, не хапала ані людской, ані артылерыйскай падтрымкі (380 чалавек двух запасных егерскіх батальёна і 16 арудзій), каб паспяхова абараняць горад. Калі 30 чэрвеня да Барысава наблізіліся французскія войскі і акалілі абаронцаў барысаўскага тэт-дэ-пона, кіраўнік апошніх палкоўнік А. Грэсэр даў загад адступаць. Перад гэтым гарматы, прымацаваныя да абарончых збудаванняў былі закляпаны, фураж і правіянт знішчаны, а асноўны мост праз Бярэзіну – спалены.

Пасля таго як горад занялі французы, Напалеон загадаў знішчыць недабудаваныя ўмацаванні. У той момант французскі імператар не ведаў, што яны яшчэ адыграюць сваю ролю падчас яго адступлення. У пачатку лістапада рэдуты занялі вайсковыя часткі адмірала П. Чычагава і тым самым перакрылі магчымасць адступлення праз горад.

Вясной 1813 г. барысаўскія ўмацаванні былі адноўленыя, у тым ліку з прыцягненнем французскіх ваеннапалонных. Аднак сваё стратэгічнае значэнне яны згубілі назаўжды. З 1926 г. паводле пастановы СНК БССР гэтыя земляныя збудаванні лічацца помнікам гісторыі, пра што сведчыць інфармацыйная стэла, пастаўленая тут ў 1985 г. У 2002 г. побач з помнікам з’явіліся дзве гарматы часоў вайны 1812 г.

Найбольш аўтарытэтны беларускі даследчык падзей 1812 г. Андрэй Лукашэвіч зазначае, што на сённяшні момант барысаўскі тэт-дэ-пон найбольш захаваны помнік фартыфікацыі пачатку ХІХ ст. у Беларусі.

Алесь Лапо. Фота: viptur.by, tut.by, liberte.ru
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Не в деньгах счастье. Как в Беларуси продолжают стимулировать экономический рост
Общество
Температурный фон — неустойчивый. Погода на предстоящую неделю
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ одолел «Славию», жодинское «Торпедо» в гостях сыграло вничью c «Гомелем»
Общество
В связи с ремонтными работами на станции Борисов изменится график движения поездов
Политика
«Москве нужно топливо». Эксперт – о росте поставок с беларусских НПЗ в Россию
В мире
Александр Фридман: Китай застыл на полдороге и наблюдает: выгодно и прекращение войны, и противостояние Запада с Востоком
Общество
В РБ приехала племянница Путина — за автомобилями для покалеченных солдат РФ
В мире
У Шмидта есть «тайная девушка», которая могла быть его контактом с КГБ
В мире
В Литве заявили о высокой угрозе поджогов в торговых центрах, подозревают причастность российских спецслужб
Общество
«Узнали о беременности жены и купили билеты»: белорус две недели жил на мосту в Мексике, чтобы попасть в США
ВСЕ НОВОСТИ