Спадчына

Карусь Каганец: барысаўскі след

Пра барысаўскі след аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры Каруся Каганца амаль нідзе не ўзгадваецца

Спадчына ex-press.by
0

Барысаўская зямля багатая на літаратурныя таленты. Адсюль паходзяць аўтар тэкста да гімна БССР Міхась Клімковіч, яўрэйскі паэт Ізі Харык, “нашаніўскі” аглядальнік і пісьменнік Язэп Шпэт, паэт з Ратуціч Рыгор Хацкевіч і адзін з самых яскравых сучасных беларускіх аўтараў Юрый Станкевіч, тут працаваў дзіцячы пісьменнік Янка Мрый, гасцілі класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Пятрусь Броўка.

Але пра барысаўскі след аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры Каруся Каганца амаль нідзе не ўзгадваецца. А ён між іншым пражыў у Барысаўскім павеце апошнія шэсць гадоў свайго жыцця.

Нацыянальная свядомасць Каруся Каганца мае свае вытокі з сям’і: яго бацька Караль Кастравіцкі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 – 1864 гг. і ў ліку тысяч іншых патрыётаў быў сасланы ўглыб Расіі. Менавіта ў табольскай ссылцы 10 лютага 1868 г. і з’явіўся на свет Карусь. Калі малому споўнілася шэсць гадоў, сям’і дазволілі вярнуцца на радзіму. Але нягоды Кастравіцкіх на гэтым не спыніліся: хутка памёр бацька і хлопцу давялося з маленства працаваць пастушком. Тым не менш пазней сям’я выпрасталася з грашовых цяжкасцяў, і Карусь здолеў павучыцца ў Мінску, Маскве, Пецярбурзе.

Літаратурнай дзейнасцю Каганец пачынае займацца ў 1893 г., а ў 1902–1903 гг. становіцца адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. У першай беларускай палітычнай арганізацыі Карусь Каганец меў выключны аўтарытэт – быў старэйшым за лідараў Грамады братоў Луцкевічаў і Вацлава Іваноўскага. Зрэшты, узрост не спыніў пісьменніка перад актыўным удзелам у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1905 г. за арганізацыю мітынга на Койданаўшчыне Каруся арыштавалі, паўгады ён адсядзеў у Мінскай турме. Палітычную актыўнасць 1905 г. прыпомнілі пісьменніку яшчэ раз ў 1910 г., засудзіўшы яшчэ на год. Да гэтага часу Карусь Каганец ужо стаў даволі вядомым драматургам – яго п’еса “Модны шляхцюк” ставілася многімі беларускімі тэатральнымі суполкамі.


Дзеячы беларускага нацыянальнага руху. Карусь Каганец - у цэнтры


Вызвалілі Каруся Каганца ўлетку 1911 г., аднак толькі напачатку 1912 г. ён знайшоў магчымасць стала зарабляць. Карусь Каганец уладкаваўся ўпраўляючым да пана Копаця у фальварак Жортай, каля мястэчка Багданава (знаходзіцца паміж Лепелем і Барысавам). Сюды пераехала і сям’я пісьменніка: жонка, сын Мірон і дочкі Галіна і Мілена.

Пра літаратурную творчасць Каганца на Барысаўшчыне вядома нямнога. На 1914 г. прыходзіцца яго апошні датаваны верш пра вольную працу на роднай зямлі “Песня зіме”:

Воўк па лесе рышча,
Шуміць ліст дубовы,
Вецер ў полі свішча,
Мужык едзе ў дровы.
Ой, зіма, ой, зіма!
Зіма сердзіцца!
Дравец ён прывёзшы,
Насячэ, наколе;
Трушанкі нарэжа,
Скаціну напое…

Аднак не толькі літаратурай жыў Каганец ў фальварку Жортай. Варта было весці панскую гаспадарку, да таго ж з пачаткам Першай сусветнай вайны клопатаў дадалося: мясцовыя сяляне, мабілізаваныя на вайну пісалі яму, бо мелі давер да ўпраўляючага фальваркам. Хтосьці дасылаў праз Кагуся грошы для сям’і, хтосьці проста дзяліўся сваімі франтавымі нягодамі. Вайна перакуліла звыклае жыццё старога рэвалюцыянера Каруся Каганца. Прадчуваючы новыя рэвалюцыйныя падзеі, ён усё часцей бывае ў Менску, актыўна ўдзельнічае ў беларускім нацыянальным руху.

Змітрок Бядуля ўзгадваў: «Я памятаю Каганца з 1917 г., калі ён пасьля Лютаўскай рэвалюцыі пехатою прыйшоў у Менск з свайго хутару пад Койданавам... У яго быў выгляд імяніньніка: радасны, бадзёры, хоць яму было ўжо за 50 гадоў. “Вось цяпер надышоў час i нам, беларусам, працаваць”, — гаварыў ён».

Карусь Каганец старшынаваў на з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску 25-27 сакавіка 1917 г., друкаваўся ў тыднёвіку “Вольная Беларусь”, вітаў абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі.

Аднак 20 мая 1918 г. жыццё беларускага патрыёта нечакана перарвалася. Памёр раптоўна ў сваіх родных у Прымагіллі, і нават жонка і дзеці не змаглі прысутнічаць на пахаванні.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
Карусь Каганец
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Не в деньгах счастье. Как в Беларуси продолжают стимулировать экономический рост
Общество
Температурный фон — неустойчивый. Погода на предстоящую неделю
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ одолел «Славию», жодинское «Торпедо» в гостях сыграло вничью c «Гомелем»
Общество
В связи с ремонтными работами на станции Борисов изменится график движения поездов
Политика
«Москве нужно топливо». Эксперт – о росте поставок с беларусских НПЗ в Россию
В мире
Александр Фридман: Китай застыл на полдороге и наблюдает: выгодно и прекращение войны, и противостояние Запада с Востоком
Общество
В РБ приехала племянница Путина — за автомобилями для покалеченных солдат РФ
В мире
У Шмидта есть «тайная девушка», которая могла быть его контактом с КГБ
В мире
В Литве заявили о высокой угрозе поджогов в торговых центрах, подозревают причастность российских спецслужб
Общество
«Узнали о беременности жены и купили билеты»: белорус две недели жил на мосту в Мексике, чтобы попасть в США
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Не в деньгах счастье. Как в Беларуси продолжают стимулировать экономический рост
Общество
Температурный фон — неустойчивый. Погода на предстоящую неделю
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ одолел «Славию», жодинское «Торпедо» в гостях сыграло вничью c «Гомелем»
Общество
В связи с ремонтными работами на станции Борисов изменится график движения поездов
Политика
«Москве нужно топливо». Эксперт – о росте поставок с беларусских НПЗ в Россию
В мире
Александр Фридман: Китай застыл на полдороге и наблюдает: выгодно и прекращение войны, и противостояние Запада с Востоком
Общество
В РБ приехала племянница Путина — за автомобилями для покалеченных солдат РФ
В мире
У Шмидта есть «тайная девушка», которая могла быть его контактом с КГБ
В мире
В Литве заявили о высокой угрозе поджогов в торговых центрах, подозревают причастность российских спецслужб
Общество
«Узнали о беременности жены и купили билеты»: белорус две недели жил на мосту в Мексике, чтобы попасть в США
ВСЕ НОВОСТИ