Спадчына

Уладзімір Свірскі: барысаўчанін на канскай чырвонай дарожцы

Адна з важкіх складнікаў фільма “У тумане” — акторская гульня, мае барысаўскі след: ролю галоўнага героя Сушчэні сыграў барысаўчанін Уладзімір Свірскі.

Спадчына ex-press.by
0

Экранізацыя аповесці Васіля Быкава “У тумане” стала знакавай падзеяй для беларускага кіно ў 2012 годзе. Рэжысёру Сяргею Лазніцу ўдалося ўдыхнуць “новае жыццё” ў драму беларускага класіка, паказаць фільм у асноўнай конкурснай праграме Канскага міжнароднага кінафестывалю і атрымаць на галоўным кінафоруме ўзнагароду кінапрэсы. Адна з важкіх складнікаў фільма, – акторская гульня, мае барысаўскі след: ролю галоўнага героя Сушчэні сыграў барысаўчанін Уладзімір Свірскі.

Лозніца і Свірскі

У Канах

У экзістэнцыйнай драме Васіля Быкава ставіцца праблема маральнага выбару ў нечалавечых умовах вайны. Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі ў 1942 годзе. Двое партызанаў выконваюць заданне забіць «здрадніка», які становіцца закладнікам падступнай помсты нямецкага афіцэра. Сюжэт фільма аказаўся максімальна набліжаны да літаратурнага арыгінала.

Фільм атрымаўся манументальным: з доўгімі кадрамі і стацыянарнай камерай. Стужка працягласцю больш за дзве гадзіны складаецца ўсяго з 72 кадраў, і нават здымкі ў лесе робяцца не са звыклай ручной камеры, а з рэек. Выяўленчае рашэнне фільма набліжана да каляровых фотаздымкаў пачатку саракавых. І ў гэтую атмасферыку ідэальна лёг акторскі ансамбль на чале з Уладзімірам Свірскім.

Кадр з фільма

Уладзімір нарадзіўся 7 снежня 1982 г. у Барысаве і паспеў павучыцца ажно ў трох мясцовых школах: трэцяй, другой і васемнаццатай. Пасля школы паступіў у Барысаўскае вучылішча №121, дзе атрымаў спецыяльнасць электрыка, пазней была служба ў арміі ў Пячах. Па мабілізацыі вырашыў атрымаць вышэйшую адукацыю і з лёгкай рукі бабулі паспрабаваў паступіць на акторскае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў. Экзамены вытрымаў, паступіў і адвучыўся, але атрыманы ўзровень ведаў не задаволіў Уладзіміра: за далейшай адукацыяй ён паехаў у Маскву. У 2011 г. скончыў там рэжысёрскі факультэт Расійскага ўніверсітэта тэатральнага мастацтва майстэрні Яўгена Каменьковіча і Дзмітрыя Крымава. І на дадзены момант Уладзімір працуе ў Маскоўскім тэатры “Майстэрня П. Фаменкі”, ўдзельнічае ў пяці спектаклях (сярод якіх “Руслан і Людміла”, “Апошнія спатканні” І. Буніна, “Дар” М. Булгакава) установы. Кіно для Ўладзіміра стаіць на другім месцы: апроч “У тумане”, ён зняўся яшчэ ў трох карцінах, сярод якіх бадай што толькі “Дняпроўскі рубеж” – вядомы беларусам.

Тым не менш роля ў фільме Сяргея Лозніцы зрабіла актора вядомым і пазнавальным. “У тумане” апроч адзнакі ў Канах, перамог на фестывалях Мінску (“Лістапад”), Ерэване (“Залаты абрыкос”), Трыесце (Італія), Адэсе, Іванаве (Расія, фестываль “Люстэрка”). А на значным для Ўсходняй Еўропы міжнародным фестывалі ў Котбусе галоўную ўзнагароду атрымаў сам Уладзімір – за лепшую акторскую ігру.

Здымкам папярэднічалі двухмесячныя рэпетыцыі. Уладзімір перад здымкамі перачытаў амаль усяго Быкава, 17 разоў прачытаў і ведаў амаль на памяць аповесць “У тумане”. Дарэчы, тут ёсць яшчэ адна гісторыя звязаная з Барысавам. Кнігу для Уладзіміра ўзяла ў гарадской бібліятэцы № 6 яго бабуля. Гэты экзэмпляр Уладзімір і ўзяў на здымкі. З кожнай сцэнай на старонках кнігі з’яўляліся ўсё новыя запісы (некаторыя не ўдалося сцерці), але ў бібліятэцы кнігу не толькі прынялі, але і зладзілі адмысловую выставу “Наша кніга на здымках фільма-прызёра “У тумане”.

Фільм “У тумане”:

Алесь Лапо. Фота: adzinstva.by, ria.ru
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Славутыя землякі
спадчына
Уладзімір Свірскі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Не в деньгах счастье. Как в Беларуси продолжают стимулировать экономический рост
Общество
Температурный фон — неустойчивый. Погода на предстоящую неделю
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ одолел «Славию», жодинское «Торпедо» в гостях сыграло вничью c «Гомелем»
Общество
В связи с ремонтными работами на станции Борисов изменится график движения поездов
Политика
«Москве нужно топливо». Эксперт – о росте поставок с беларусских НПЗ в Россию
В мире
Александр Фридман: Китай застыл на полдороге и наблюдает: выгодно и прекращение войны, и противостояние Запада с Востоком
Общество
В РБ приехала племянница Путина — за автомобилями для покалеченных солдат РФ
В мире
У Шмидта есть «тайная девушка», которая могла быть его контактом с КГБ
В мире
В Литве заявили о высокой угрозе поджогов в торговых центрах, подозревают причастность российских спецслужб
Общество
«Узнали о беременности жены и купили билеты»: белорус две недели жил на мосту в Мексике, чтобы попасть в США
ВСЕ НОВОСТИ